Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
6 верасня 2026 года
266 158 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Францішак Аляхновіч (1883 — 1944) — беларускі драматург, тэатральны дзеяч, публіцыст XX стагоддзя.
Яго аповесць «У капцюрох ГПУ» ёсць адным з ранніх твораў сусветнай літаратуры, які апісвае жыццё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры непасрэдна з погляду арыштанта. П’есы Францішка Аляхновіча актыўна ставіліся аматарскімі і паўпрафесійнымі калектывамі Беларусі, Латвіі, Чэхіі і найбольш трупай Уладзіслава Галубка. За плённую працу Францішка Аляхновіча на ніве тэатра яшчэ пры жыцці яму прысвоілі званне «бацькі найноўшай беларускай драматургіі» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аснова плаўніка кісцяпёрых рыб уяўляе сабой мускулістую лопасць, унутры якой знаходзіцца моцны шкілет.
- Балтыйская града цягнецца ад Даніі на захадзе да Дзвіны на ўсходзе.
- У анамальна засушлівае і гарачае лета з Дзвіны ўдалося дастаць Барысаў камень, які лічыўся страчаным.
- Пасля вываду савецкіх войск з Афганістана ў краіне заставалася група ваенных спецыялістаў.
- Падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага ў Белым доме жыла Індыя.
- Калумбійскіх наймітаў на вайну ў Судане вербавалі падманам.
- Сэрвіс Discord быў папулярызаваны геймерамі.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- На рэферэндуме ў Ісландыі большасць выказалася супраць перамоў аб членстве краіны ў Еўрапейскім Саюзе. (29 жніўня)
- Пасля смерці Харальда V каралём Нарвегіі стаў Хокан VIII. (28 жніўня)
- Паводка ў Непале і Кітаі, выклікая лавінай у Тыбеце, затапіла шэраг населеных пунктаў. (26 жніўня)
Дзень у гісторыі
- 3761 да н.э.: Першы дзень яўрэйскага календара.
- 1492: Хрыстафор Калумб пачаў з Канарскіх астравоў сваю першую экспедыцыю.
- 1522: 17 удзельнікаў экспедыцыі Магелана скончылі кругасветнае падарожжа.
- 1689: Падпісаны Нерчынскі дагавор паміж Рускім царствам і Імперыяй Цын.
- 1928: СССР далучыўся да пакта Брыяна—Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам.
- 1933: Абмен вязнямі ў Коласава, на савецка-польскай мяжы: Францішка Аляхновіча абмянялі на Браніслава Тарашкевіча.
- 1952: У Жэневе падпісаная Сусветная канвенцыя аб аўтарскім праве.
- 1991: СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.
- 1997: Адбыўся I з’езд «Маладога Фронту».
- 2002: Створаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».