Галоўная старонка
|
Шатляндзкая германская мова (саманазва: (Braid) Scots, Lallans) — група дыялектаў, якія належаць да германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якія распаўсюджаныя пераважна ў раўніннай частцы Шатляндыі і некаторых частках рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя. У ангельскай літаратуры шатляндзкую германскую мову могуць таксама пазначаць тэрмінам раўнінная шатляндзкая (анг. Lowland Scots), што робіцца ў мэтах адрозьненьня гэтай мовы ад гэльскай шатляндзкай — мовы, якая належыць да кельцкае галіны, і распаўсюджанай на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі. Апрача таго, шатляндзкія германскія дыялекты Ірляндыі могуць згадвацца пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (анг. Ulster Scots). Значнай часткай дасьледаваньняў мова можа разглядацца ў сыстэме дыялекталёгіі ангельскай мовы. З прычыны таго, што ў лінгвістыцы на цяперашні час не існуе дакладна выяўленых крытэраў адрозьненьня моваў ад дыялектаў, лінгвісты, а таксама зацікаўленыя бакі часта разыходзяцца ў меркаваньнях наконт лінгвістычнага, гістарычнага й сацыяльнага статусу шатляндзкай германскай мовы. У лінгвістыцы існуе шэраг парадыгмаў для адрозьненьня мовы і дыялекту, але яны часта адлюстроўваюць супярэчлівыя вынікі. У шырэйшым сэнсе шатляндзкая германская зьяўляецца часткай дыялектнага кантынуўму, іншай часткай якога зьяўляецца шатляндзкі варыянт ангельскай мовы. Сыходзячы з падобных меркаваньняў, мова можа лічыцца адным са старажытных варыянтаў ангельскай мовы, які мае ўласную дыялектную сыстэму. У якасьці альтэрнатыўнага пункту гледжаньня шатляндзкая германская мова можа разглядацца як асобная мова ў складзе германскай галіны, у падтрымку чаго прыводзіцца прыклад лінгвістычнага статусу нарвэскай мовы адносна дацкай. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Шатляндыі 2011 году, прыблізна 1,54 млн чал. здольныя размаўляць па-шатляндзку, што агулам склала прыкладна ⅓ ад насельніцтва Шатляндыі. Лінгвістычны партал Ethnologue дае інфармацыю пра колькасьць носьбітаў, згодна зь якой носьбітаў у Вялікабрытаніі налічваецца прыкладна 90 тыс чал., пры гэтым прыкладна 1,5 млн чал. размаўляюць на мове як на другой. Асяродак вывучэньня Ўсходняй Эўропы — дасьледча-навучальнае падразьдзяленьне Варшаўскага ўнівэрсытэту, заснаванае ў 1990 годзе ў якасьці Вывучальні праблемаў народнасьцяў Савецкага Саюзу і Сярэдне-Ўсходняй Эўропы. На 2025 год АВУЭ рыхтаваў бакаляўраў і магістраў, а таксама меў асьпірантуру. Выдаваў 5 часопісаў, інфармацыйны бюлетэнь «Вывучэньне» і сэрыйныя выданьні «Бібліятэкі Ўсходняй Эўропы». Вёў праграмы стыпэндыяў ад ураду Польшчы для маладых навукоўцаў і імя Каліноўскага. Меў станцыі ў Тбіліскім дзяржаўным унівэрсытэце і Кіева-Магілянскай акадэміі, а таксама ў Вільні. Ладзіў курсы магістратуры ў 4-х ВНУ Ўкраіны. Усходазнаўства спалучала вывучэньне гісторыі, эканомікі і культуры для падрыхтоўкі журналістаў, чыноўнікаў і дыпляматаў. Пры АВУЭ дзейнічаў Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў, дзе працавала 11 беларускіх гісторыкаў, пераважна з Горадні. Супрацоўнікі ЦБД ладзілі агульнаўнівэрсытэцкія заняткі, а таксама сэмінары для стыпэндыятаў праграмы імя Каліноўскага зь Беларусі. |
Актуальныя падзеі
Памерлі: Крэйг Вэнтэр (79 гадоў)
Гэты дзень у гісторыі Архіў · Сёньня 4 верасьня 2026 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
|
| Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
| МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |




